Скончыла філалагічны факультэт БДУ і двухгадовы курс паслядыпломнай падрыхтоўкі пры ўніверсітэце ім. Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне па спецыяльнасці "Паланістыка і гісторыя". Атрымала ступень магістра Педагогікі (спецыялізацыя "Менеджар адукацыйнага працэсу") ў Беластоцкім універсітэце.
Удзельнічала ў моўных стажыроўках і метадычных курсах пры навучальных установах у Слупску, Цешыне, Варшаве і Любліне.
Польскую мову выкладаю з 2012 года.