Арцём Тарасевіч (польская мова)

Скончыў СШ 106 г. Мінска. А пасля гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці гісторыка-архівазнаўства. Першая ступень. У дыпломе "Гісторык-архівіст. Выкладчык".

Два семестры вучыў польскую мову на гістарычным факультэце. Пасля курсы польскай мовы ад Польскага Інстытута ў Мінску.

Месцы працы

Працаваў у ДУА "СШ 117 г. Мінска", Szkoła językowa "Nawijka" (Warszawa), Narodowy Instytut Dziedzictwa.

Вольны час

Люблю ездзіць па Заходняй Беларусі, фатаграфаваць, чытаць кніжкі XIX ст.

Любімы пісьменнік Францішак Багушэвіч
Любімая кніга "Powiat Oszmiański" Cz. Jankowski
Любімы фільм "Завет"

Асаблівасці методыкі выкладання

Граматыка, канечне, штука важная, аднак не менш важны і культуралагчны аспект у вывучэнні польскай мовы. Мне важна, каб вы даведаліся як мага больш пра Польшчу і палякаў.