Вольга Кутас (польская мова)

7ROSgy6WUxo

Выпускніца УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” са спецыялізацыяй выкладчык беларускай мовы і літаратуры, польскай мовы. Маю ліцэнцыят (3 гады навучання, наш бакалаўр) з Універсітэту ў Беластоку, дзе вучылася завочна на факультэце педагогікі і псіхалогіі.

Дадатковыя курсы і стажыроўкі

Маю сертыфікат валодання польскай мовай на ўзроўні С1 з Ягелонскага ўніверсітэту (Кракаў), які атрымала падчас летніх курсаў.
Як выкладчык польскай мовы працую з 2010 года (Лідар, El-school, BoosterBay, Infopoland, Poliglot).

З’яўляюся членам грамадскага аб’яднання“Polska Macierz Szkolna” (Мінскі аддзел).

Замужам, ёсць маленькая дачушка, на якой, спадзяюся, буду ўдасканальваць методыкі працы з малымі дзецьмі ў навучанні замежнай мовы.

Вучняў люблю розных: тых, хто захапляецца граматыкай, тых, хто лянуецца і працуе толькі на занятках, тых, хто зусім не працуе, але каму лёгка даецца навука, карацей, люблю ўсіх :)