Ганна Скіндзерская (польская мова)

Адукацыя

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, спецыяльнасць беларуская філалогія (2007-2012), дыплом з адзнакай.
Інстытут бесперапыннай адукацыі БДУ, спецыялізацыя мэнэджар рэкламы (2011-2013).
Вучыла польскую мову індывідуальна, а таксама на курсах Цэнтра славянскіх моў і культур, узроўні А1, А2, Б1.

Месцы працы
Дзяржаўны музей тэатральнай і музычнай культуры РБ, навуковы супрацоўнік і старшы навуковы супрацоўнік. Праводзіла экскурсіі, музейныя заняткі, арганізоўвала мерапрыемствы і выставы.

Рекламнае агенства «АдвертайзінгМедыяГруп», спецыяльст кантэкстна-медыйнай рэкламы. Працавала з дакументамі дэпартамента «Вэб-распрацоўкі і Інтэрнет-маркетынга», вяла кампаніі ў ЯндэксДырэкце і GoogleAdWords.
У Цэнтры славянскіх моў і культур з верасня 2017 года.

Сямейнае становішча

Маю цудоўных мужа і сына Міхасіка, каторы кажа «Маааама, ты мая любіменькая друг»

Што робіць у вольны час

Найлепшы адпачынак для мяне паразмаўляць з разумнымі цікавымі людзьмі, пачытаць утульную кніжку, а таксама пагрэбацца ў беларускай зямельцы, каб вырасла штосьці смачнае, карыснае або прыгожае.

Асаблівасці методыкі

Сваіх студэнтаў трэба паважаць, любіць, слухаць і назіраць за імі, бо студэнты самі падкажуць, якая методыка ім пасуе і патрэбна. Люблю, калі людзі выказваюць сваё меркаванне на самыя розныя тэмы, імкнуся стварыць для гэтага ўсе ўмовы)