Выпускны беларусікаў

17 мая ў Цэнтры славянскіх моў і культур адбыўся выпускны канцэрт дзетак-беларусікаў, якія з восені вывучалі беларускую мову. З пачуццём гонару і радасці дэманстравалі яны для бацькоў свае дасягненні.

З задавальненнем бацькі беларусікаў удзельнічалі ў конкурсах, якія для іх падрыхтавалі выкладчыкі Цэнтра. А таксама ўсе госці зрабілі сваімі рукамі жураўлёў, якія павінны абавязкова выканаць самыя патаемныя жаданні іх уладальнікаў! 

Завяршыўся канцэрт урачыстай узнагародай беларусікаў і ўручэннем ім сертыфікатаў са званнем Сапраўднага беларуса аб заканчэнні 1 курса беларускай мовы.